
Павал Севярынец
Образование: | Геаграфічны факультэт БДУ |
Сфера деятельности: | Хрысціянская дэмакратыя |
Опыт: | Працаваў рэпарцёрам у шэрагу дзяржаўных і камэрцыйных выданьняў. У кастрычніку 1995 г. уступіў у БНФ "Адраджэньне". У лютым 1997 г. узначаліў Менскую маладзёвую фракцыю БНФ. У верасьні 1997 г. на Устаноўчым сойме быў абраны сустаршынём Маладога Фронту. 2 красавіка 1998 г. арыштаваны падчас апазыцыйнае маніфэстацыі ў Менску. Праз 2 месяцы адпраўлены пад падпіску аб нявыездзе ў Віцебск. Крымінальная справа закрытая ў лістападзе 1998 г. Удзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі ў 1997-2004 гг., больш за 40 разоў затрымліваўся міліцыяй і КДБ; агулам правёў пад арыштам больш за 7 месяцаў і атрымаў 3,5 тысячы даляраў штрафаў. Заснавальнік асветніцкага праекту "Шоў Беларушчыны", курсаў "Ды-джэяў Адраджэньня", ініцыятар стварэння кааліцыі беларускіх дэмакратычных маладзёвых арганізацыяў "Пераменаў!", а таксама міжканфесійнай супольнасці "Хрысьціянская ініцыятыва". У 1999-2003 гг. – намесьнік старшыні Партыі БНФ. З 1999 па 2004 г. – старшыня Маладога Фронту. Адзін з арганізатараў І Кангрэсу Беларускай Моладзі (ліпень 2001 г.), абароны Курапатаў (верасень 2001 г. - чэрвень 2002 г.), нацыянальнай кампаніі "Беларусь у Эўропу!" (вясна 2002 г.), перадвыбарчага блоку "Маладая Беларусь" (2004 г.), сустаршыня арганізацыйнага камітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя (з 2005 г.). У 2005 г. абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць "трэцяга тэрміну Лукашэнкі", якія адбыліся ў Менску пасьля "рэфэрэндуму-2004" 18 і 19 кастрычніка. Асуджаны да 3-х гадоў абмежавання волі (г.зв. "хіміі"), з улікам амністыі тэрмін скарочаны да 2-х гадоў. Адбываў пакаранне на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна на Поўначы Беларусі (Полацкі раён). Падчас выбараў 2010 году кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. 16 траўня быў асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Працаўладкаваны ў фермерскую гаспадарку «Бардо» па загадзе з спецкамендатуры пасля таго, як шматлікія прадпрыемствы і арганізацыі Пружанаў адмовіліся даць яму працу. Аўтар кнігаў: "Ды-джэй Адраджэньня" (1998 г.), "Пакаленьне Маладога Фронту" (2002 г.), "Нацыянальная ідэя" (2005 г.), "Лісты зь лесу" (2007 г.), "Брату" (2007 г.). Ляўрэат літаратурнае прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя А. Адамовіча. |
1 человек в 1 дискуссии 30 место в рейтинге экспертов |
Статьи эксперта
Запрещение игорного бизнеса, вопрос легализации проституции и легких наркотиков
Как показывает опыт, моральность проигрывает, а порочность триумфует, если ей даже чуть-чуть приоткрыть двери.
2 1